7 верасня Бюро Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) будзе абмяркоўваць «беларускае пытанне». На разгляд вынесенае вяртання статусу адмыслова запрошанага для беларускага парламента ў ПАСЕ.

Пазіцыя ПАСЕ палягае ў тым, што Беларусь павінна выканаць пэўныя ўмовы, каб вярнуць сабе статус адмыслова запрошанага. У прыватнасці, еўрапейскія парламентарыі патрабуюць ад Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне.

Сёлета ў чэрвені ПАСЕ прыняла рэзалюцыю па «беларускім пытанні», у якой былі абумоўленыя два прынцыповыя моманты, нагадвае БДГ. Найперш ПАСЕ рэкамендавала ўвесці Беларусі мараторый на ўжыванне ў краіне смяротнай кары. Толькі пасля ўвядзення мараторыя ПАСЕ пагадзілася вярнуць беларускаму парламенту статус адмыслова запрошанага ў асамблеі.

Другі прынцыповы момант складаецца ў тым, што ПАСЕ ў рэзалюцыі падкрэсліла, што ў Страсбургу мусяць прысутнічаць прадстаўнікі беларускай апазіцыі нароўні з афіцыйнай дэлегацыяй беларускай палаты прадстаўнікоў. Рабіцца гэта будзе да тае пары, пакуль у складзе беларускага парламента не будзе «належным чынам прадстаўленая апазіцыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?