У Мазыры памерла аднагадовая дзяўчынка, якую маці самавольна забрала з бальніцы, дзе дзіця знаходзілася на лячэнні.

Як паведамілі ў пракуратуры Мазырскага раёна, паведамленне пра гібель дзяўчынкі паступіла з мясцовай дзіцячай бальніцы. Медработнікі паведамілі праваахоўным органам, што ў іх на лячэнні знаходзілася дзяўчынка 2008 года нараджэння з дыягназам «сутаргавы сіндром».

6 верасня ў 18.00 маці дзяўчынкі, жыхарка Мазыра 1990 года нараджэння, забрала дзіця дадому, а ў 20.50 прывезла ў бальніцу без прыкмет жыцця. Труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці дастаўлены ў морг. Пракуратура праводзіць праверку па факце смерці немаўляці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?