Да канца году Беларусь гатова паставіць ва Украіну 50 тыс. тон цукру, паведамляе korrespondent.net.Агенцтва спасылаеца на кіраўніка канцэрну Белдзяржхарчпрам Івана Данчанка. Паводле яго слоў, цана на цукар для Украіны будзе зыходнай з сусветных цэн, залежнай ад рынку. Таксама спадар Данчанка зазначыў, што восенню цэны на цукар на сусветным рынку традыцыйна нізкія.
У Расію ў гэтым годзе Беларусь плануе прадаць 150 тысяч тон цукру.
0
0
0
0
0
0