Такім чынам 73-гадовы пенсіянер скончыў спрэчку з 37-гадовым кватарантам.

Жудасны выпадак здарыўся ў ноч на 10 верасня на вуліцы Камуністычнай у Баранавічах. Міліцыянты, якія прыехалі на месца здарэння, былі ўражаныя ўбачанай карцінай: падлога, мэбля, сцены і лазенка былі залітыя крывёй.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў высветлілі, што позна ўвечары пенсіянер выпіваў у кампаніі свайго таварыша, які ўжо паўгода здымае пакой у яго. Між імі ўзнікла сварка. Калі словы скончыліся, 73-гадовы мужчына накіраваўся на кухню, узяў нож і некалькі разоў ударыў ім суседа. Пасля чаго ён пайшоў у пакой... глядзець тэлевізар, пкінуўшы пацярпелага сцякаць крывёй.

Стогны параненага пачуў сын пенсіянера, які ў гэты час спаў у суседнім пакоі. Ён і выклікаў «хуткую».

Лекары ўсю ноч змагаліся за жыццё параненага. І ім удалося ўратаваць мужчыну.

Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0