Фестываль «Гальшанскі замак» адбудзецца 3 кастрычніка. Фестываль заснаваны Ашмянскім райвыканкамам і Турыстычным агенцтвам «Гісторыя‑Тур».
Фестываль запланаваны як штогадовы. У наступным 2010 г. унікальны юбілей — 400‑годдзе заснавання Гальшанскага замка.
Асноўная падзея сённяшняга фестываля — 10‑годдзе творчай дзейнасці лідэра беларускай сярэднявечнай музыкі гурта «Стары Ольса».
***
У праграме фестываля «Гальшанскі замак»:
- рыцарскія забавы і атракцыёны (стральба з лука і арбалет, кіданне сякіры і дзіды і інш.)
катанне на конях ад конна‑спартыўнага клуба «Гіпіка»
восеньскі кірмаш
выступы гуртоў старадаўняй музыкі «Тэстаментум Тэррэ», «Расалія», «Келіх кола»
вялікі канцэрт гурта «Стары Ольса»
фаер‑шоў і салют ад трукавога тэатра «Крэсіва»
Пачатак фестываля а 12.00
Будуць працаваць гандлёвыя кропкі — сувеніры, ежа, народныя рамёствы. Каля тэрыторыі Гальшанскага замка арганізаваны паркінг. Створаны ўмовы для камфортнага адпачынку — сцэнічная апаратура і асвятленне, агароджаная тэрыторыя, продаж квіткоў на ўваходзе, ахова, хуткая дапамога і інш.
Продаж квіткоў і арганізаваны выезд з Мінска — Турыстычнае агенцтва «Гісторыя‑Тур», дырэктар агенцтва — Аляксандр Кушнер (029) 6770046
Цана квітка на фестываль: дарослыя 20 000 рублёў, дзеці 15 000 рублёў
Цана квітка пры дастаўцы транспартам «Гісторыя‑Тур»: дарослыя 45000 рублёў, дзеці 40000 рублёў (праезд Мінск‑Гальшаны‑Мінск і уваходны квіток на фестываль)
За дадатковую плату на тэрыторыі:
Катанне на конях: 3 000 рублёў
Рыцарскія атракцыёны: 1 000 рублёў
Фатаграфаванне: 1 000 рублёў
Сувенірная прадукцыя
Ежа
***
Сцэнар фестываля «Гальшанскі замак»
12‑00 — 13‑00 — фонавая музыка, пачатак працы гандлёвых кропак, рыцарскіх атракцыёнаў, працы кірмаша.
13‑00 — афіцыйнае адкрыццё фестываля, прадстаўленне ўдзельнікаў, вітальныя словы адказных асоб Ашмянскага выканкама і арганізатараў фестываля.
13‑40 — 16‑00 — канцэрт мастацкай самадзейнасці, рыцарскія забавы, конкурсы па гісторыі Гальшанскага замка.
Паралельна:
14‑00 — Прэс‑канферэнцыя з кіраўніцтвам Выканкама, арганізатарамі фестываля і гуртом «Стары Ольса».
16‑30 — 17‑20 — канцэр гурта старадаўняй музыкі «Келіх кола».
17‑30 — 18‑20 — «Расалія».
18‑30 — 19‑20 — «Тэстаментум Тэррэ».
19‑30 — 21‑00 — канцэрт гурта «Стары Ольса».
21‑00 — фаер‑шоў і салют ад трукавога тэатра «Крэсіва».
Вядучы фестываля — Зміцер Сасноўскі «Стары Ольса».