Агульнанацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» 30 кастрычніка ў малой залі КЗ «Мінск» святкуе першую гадавіну дзейнасці. Для партнёраў і сяброў кампаніі адбудзецца канцэрт-шоу.

У канцэрце возьмуць удзел знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы ўсіх часоў і ўсіх пакаленняў — сябры кампаніі «Будзьма беларусамі!»: Рыгор Барадулін і Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, «IQ-48» і «ДетиДетей», Севярын Квяткоўскі і Анка Упала і шэраг іншых.

Квіткоў у продажы не будзе. А патрапіць на шоў у пастаноўцы рэжысёра Вітаўтаса Грыгалюнаса магчыма, выйграўшы ў конкурсе. Конкурс праводзіцца ў тры этапы: з 6 па 9 кастрычніка, з 12 па 16 кастрычніка і з 19 па 23 кастрычніка.

Калі ўзяць удзел у конкурсе з першага этапу, будзе дастаткова адказаць на 5 пытанняў, каб патрапіць у кола шчасліўчыкаў, сярод якіх лёсаваннем будуць вызначаныя ўладальнікі запрашальнікаў. Калі далучыцца з другога этапу, то трэба будзе адказаць на пытанні і першага, і другога этапаў конкурсу. Калі ж удзельнічаць у конкурсе з трэцяга этапу, то толькі правільна адказаўшы на ўсе без выключэння пытанні, ёсць шанец апынуцца сярод удзельнікаў адной з самых шыкоўных імпрэзаў кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Глядзіце пытанні на www.budzma.org , дасылайце адказы на [email protected] і, калі ласка, абавязкова пазначайце сваю зваротную сувязь (нумар мабільнага тэлефона і/ці адрас паштовай інтэрнэт-скрыні). Далучайцеся да святкавання гадавіны кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Будзьма разам, сябры!

Пытанні першага этапу:

1. Партнёрам якой тэлевізійнай перадачы з’яўляецца кампанія «Будзьма беларусамі!»?

а) «Зваротны адлік» (АНТ)

б) «Падарожжы дылетанта» (Першы канал)

в) «Пра мастацтва» (ЛАД)

г) «Новыя падарожжы дылетанта» (СТБ)

д) «120/80 weekly» (Першы музычны)

2. Які будынак з’яўляецца самым старым у Мінску?

а) Будынак кляштара бернардынцаў (сёння — Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва)

б) Марыінскі Архікафедральны касцёл

в) Свята-Петра-Паўлаўская царква

г) Касцёл Найсвяцейшай Троіцы (Св. Роха)

д) Дом-музей І з’езду РСДРП

3. Хто з’яўляецца аўтарам трылогіі «Пакутны век»?

а) Васіль Якавенка

б) Алесь Пашкевіч

в) Максім Гарэцкі

г) Севярын Квяткоўскі

д) Іван Мележ

4. Дзе размясціўся адзіны ў Беларусі Музей радзімазнаўства?

а) в. Пераброддзе Мёрскага р-ну

б) в. Александрыя Шклоўскага р-ну

в) в. Лявонпаль Мёрскага р-ну

г) в. Бянюны Ашмянскага р-ну

д) в. Гудзевічы Мастоўскага р-ну

5. Як называецца апошні альбом барда Алеся Камоцкага?

а) «51»

б) «9»

в) «13»

г) «69»

д) «48»

Будзьма разам!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0