Учора прадстаўніцтва БХД у Польшчы правяло дыскусію на тэму сэнсоўнасці Еўрапейскага форуму і абрала сваіх кандыдатаў.

«У Варшаве няма нейкіх устойлівых палітычных арганізацый, таму мы запрасілі ўсіх актыўных і неабыякавах беларусаў да гэтай дыскусіі» — паведаміў Анатоль Міхнавец, адзін з заснавальнікаў Беларускай Нацыянальнай Памяці.

Дыскусія адбылася ў Collegium Civitas. Удзельнікі заслухалі гасцей –дэлегатаў, абраных у Беларусі, абмеркавалі мэтазгоднасць Беларускага Эўрапейскага Форуму і вырашылі вылучыць сваіх кандыдатаў. Абралі старшыню і сакратара паседжання і правялі рэйтынгавае галасаванне. Было абрана тры дэлегаты ад беларускай варшаўскай суполкі – прадстаўнікі БНФ і БХД, а таксама палітолаг Павал Вусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?