Вадзім Галыгін наўрад ці вернецца на беларускія экраны ў ролі Містэра Падключальніка.
Як заявіў Алег Раманаў, дырэктар рэкламнага агенцтва Efecta BBDO, якое распрацоўвае ТВ-ролікі для мабільнага аператара life:), Містэр Падключальнік сваю місію выканаў.
«Але няма нічога немагчымага, і калі гледачы пажадаюць, каб іх улюбёны герой зноў зняўся ў роліках life:), то мы зноўку яго запросім», — паведаміў Раманаў.
Удзел вядомага беларускага рэпера Сярогі планаваўся на першапачатковым этапе рэкламнай кампаніі брэнда 3G life:).
Сярогу запрасілі на першапачатковым этапе дзеля таго, каб ён простай «сярогінай» мовай ясна і дакладна патлумачыў спажыўцу, што выкарыстанне тэхналогій 3G — гэта даволі проста.
0
0
0
0
0
0