Расія не бачыць асаблівай карысці ад праграмы ЕС «Усходняе партнёрства», але ні ў якай меры не будзе перашкаджаць яе рэалізацыі.

«Я — памяркоўны [здравомыслящий] чалавек. Як я магу заклікаць не ўдзельнічаць у тым ці іншым аб’яднанні, калі самі дзяржавы лічаць для сябе тое выгадным?» — сказаў Мядзведзеў.

«Не бачу нічога звышнатуральнага ў гэтым « Усходнім партнёрстве». Але я, шчыра кажучы, і карысці асаблівай ад яго не бачу. І гэта мне пацвярджаюць усе ўдзельнікі гэтага «Партнёрства», з кім я размаўляў. Але я не бачу нічога скіраванага непасрэдна супраць нашай краіны», — падкрэсліў Мядзведзеў.

«Усходняе партнёрства» злучыла шэсць краін былога СССР, у тым ліку і Беларусь. Частка з гэтых краін рыхтуюць сябе да будучага ўступлення ў ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?