Урсула фон дэр Ляен. Фота: Geert Vanden Wijngaert

Урсула фон дэр Ляен. Фота: Geert Vanden Wijngaert

Пасля таго, як Белы дом адмовіў міністру абароны Вялікабрытаніі Бэну Уолесу, прэзідэнтку Еўракамісіі абралі кандыдаткай ЗША на пасаду генеральнага сакратара NATO, як піша Telegraph.

4 ліпеня саюзнікі па NATO дамовіліся аб працягу на адзін год — да восені 2024 года — паўнамоцтваў Енса Столтэнберга, які займае пасаду генеральнага сакратара Альянсу з кастрычніка 2014 года.

Адзначаецца, што лідары NATO спадзяваліся дасягнуць пагаднення аб пераемніку Столтэнберга на наступным тыдні на штогадовым саміце ў Вільні, але не змаглі дамовіцца аб кандыдаце.

Крыніца The Telegraph у NATO паведаміла, што прэзідэнт ЗША спрабаваў пераканаць фон дэр Ляен, якая раней узначальвала Міністэрства абароны Нямеччыны, стаць пераемнікам Столтэнберга на фоне боязі, што дастойны кандыдат не з'явіцца цягам наступных 12 месяцаў.

Фота: Omar Havana / Getty Images

Фота: Omar Havana / Getty Images

Байдэн і фон дэр Ляен усталявалі «трывалую сувязь» за апошнія гады, спрыяючы цесным трансатлантычным сувязям датычна Кітая, Украіны і клімату, як паведаміла выданню другая крыніца.

Падчас прыватных размоў фон дэр Ляен, як паведамляе выданне, сказала Байдэну, што не зможа заняць якую-небудзь пасаду ў NATO, прынамсі, да наступнага года.

У той жа час, як адзначае газета, стратэгі Белага дома бачаць магчымасць «перахапіць яе» пасля выбараў у Еўрапарламент, якія пройдуць у наступным годзе.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0