Уладзімір Зяленскі. Фота: УНІАН

Уладзімір Зяленскі. Фота: УНІАН

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што знаходзіцца з візітам у Балгарыі.

«Сафія. Балгарыя. Правяду грунтоўныя перамовы з прэм'ер-міністрам Мікалаем Дэнкавым, сустрэнуся з прэзідэнтам Руменам Радзевым, чыноўнікамі, парламентарыямі, палітыкамі, журналістамі», — гаворыцца ў паведамленні ў яго тэлеграм-канале.

Са слоў Зяленскага, асноўнымі тэмамі для абмеркавання стануць падтрымка ў сферы абароны, еўраатлантычная інтэграцыя Украіны, саміт NATO, гарантыі бяспекі і рэалізацыя «формулы міру».

Як пісалі ўкраінскія медыя, да нядаўняга часу аказанне Балгарыяй вайсковай дапамогі Украіне знаходзілася пад негалосным вета з боку часовага ўрада. Аднак пасля фарміравання пастаяннага Кабінета міністраў, пазіцыя Сафіі змянілася, як піша Бі-бі-сі.

Новы міністр абароны Балгарыі Тодар Тагараў заяўляў, што ўжо адпраўленыя пакеты вайсковай дапамогі Украіне былі «дастаткова сур'ёзнымі» і пастаўкі будуць працягнутыя.

«Для дзейнага ўрада Балгарыі не стаіць пытанне, хто агрэсар і хто ахвяра агрэсіі, і мы добра разумеем, наколькі важная дапамога Украіне. Прычым не толькі з пункту гледжання маралі, але і ўлічваючы наш стратэгічны інтарэс, які заключаецца ў тым, каб Расія была спыненая як мага раней», — казаў ён.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0