Фота: «Наша Ніва«

Фота: «Наша Ніва«

Само «ШІЗА» не вельмі пацярпела, але каманда Навальнага ўсё роўна звярнулася ў паліцыю.

Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Інсталяцыя — гэта дакладная копія камеры штрафнога ізалятара, у якую рэгулярна змяшчаюць расійскага палітыка Аляксея Навальнага, які адбывае пакаранне ў калоніі ў Пакрове. У Навальнага ўжо больш за дзесяць накіраванняў у ШІЗА.

Аўтар інсталяцыі — брат палітыка Алег Навальны, які прыехаў у Літву.

Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У камеры ёсць адкідны ложак, маленькае акно, закрытае кратамі, падаконнік і стары ржавы ўмывальнік.

Нагадаем, что Аляксея Навальнага затрымалі 17 студзеня 2021 года, калі ён вярнуўся самалётам у Маскву з Нямеччыны, дзе праходзіў лячэнне пасля атручвання. Першапачаткова яму далі 15 сутак арышту, але 2 лютага Сіманаўскі суд Масквы замяніў Навальнаму ўмоўны тэрмін 3 гады 6 месяцаў па справе «Іў Рашэ» на рэальны з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму на працягу 2 гадоў і 8 месяцаў.

22 сакавіка 2022 года Ляфортаўскі раённы суд Масквы асудзіў Аляксея Навальнага да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму нібыта за махлярства ў асабліва буйным памеры і непавагу да суда.

Цяпер супраць палітыка высунуты новыя абвінавачанні. Яму пагражае да 30 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

На Кафедральнай плошчы ў Вільні сучаснымі сродкамі аднавілі замкавую браму

У Вільні ўпершыню ў Еўропе на вуліцы выехалі беспілотныя аўтамабілі

У Вільні праходзіць унікальная выстава пра мастакоў-літвакоў Парыжа ШМАТ ФОТА

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10