15 жніўня на сядзібе Партыі БНФ (былая. вул. Варвашэні, 8) адбудзецца сольны канцэрт барда Сержука Сокалава-Воюша, які прыехаў на радзіму з Амэрыкі.
Сяржук Сокалаў-Воюш – адзін з бацькоў-заснавальнікаў руху за нацыянальнае вызваленьне ў 80-я гады. Ад пачатку 90-х жыве за мяжою, спачатку ў Чэхіі, пасьля – у ЗША.
Ён аўтар многіх вядомых беларускаму грамадзтву кампазыцыяў: «Аксамітны летні вечар», «Нефармальны беларус», цыклю «Песьні касінераў». Аўтар гімну БНФ «Фронт, фронт...». Сёньня выступае з новай праграмай «Песьні Лісоўчыкаў» – акапэльныя сьпевы жаўнераў лёгкай беларускай коньніцы, якія дзейнічалі на тэрыторыі Расеі.
Плянуецца таксама канцэрт С.Сокалава-Воюша
22 жніўня ў Доме літаратара.
Тэл. для дадатковай інфармацыі: 668-58-21.