Пра гэта паведаміў старшыня Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч.

Цяпер у Беларусі дзейнічаюць тры апазіцыйныя кааліцыі

— Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС), Еўрапейская кааліцыя і «Беларускі незалежніцкі блок» (БНБ).

Ініцыятарам сустрэчы выступіў Мікалай Статкевіч. Паводле яго слоў, кааліцыям «у інтарэсах дэмакратыі неабходна стварыць агульную пляцоўку, на якой можна было б абмяркоўваць сумесную дзейнасць».

Спачатку сустрэчу планавалася правесці ў 20‑х днях лістапада, затым — 3 снежня. Існавала папярэдняя дамоўленасць аб удзеле ў сустрэчы суб’ектаў АДС і Еўрапейскай кааліцыі.

30 лістапада рада БНБ вырашыла прапанаваць усім палітычным сілам Беларусі стварыць пастаянна дзеючую кансультацыйную пляцоўку для працы па шырокім коле пытанняў і сустрэцца 7 снежня.

«Сустрэча 7 снежня не адбудзецца. У гэты дзень сустаршыні Еўрапейскай кааліцыі будуць знаходзіцца за мяжой. Сустрэча можа адбыцца ў больш позні тэрмін», — паведаміў Статкевіч.

«Хоць ідэя сустрэчы належала Еўрапейскай кааліцыі, цяпер у яе з’явіліся і іншыя ініцыятары. Гэта гаворыць аб важнасці і своечасовасці з’яўлення новай кансультацыйнай пляцоўкі. На жаль, АДС ёю быць не можа, бо першапачатковыя прынцыпы, на якіх стваралася гэтыя кааліцыя, парушаныя. У прыватнасці, замест роўнасці суб’ектаў быў прапанаваны інстытут чатырох сустаршыняў. Новая кансультацыйная пляцоўка павінна быць сфарміраваная на аснове роўнасці суб’ектаў», — сказаў Статкевіч.

У інтэрв’ю БелаПАН сустаршыня АДС, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька сказаў, што вітае ідэю кансалідацыі апазіцыйных рэсурсаў.

«Сустрэчы прадстаўнікоў розных апазіцыйных блокаў ужо праходзілі. Але сустракацца проста дзеля самой сустрэчы бессэнсоўна. У нас ёсць аб’яднальная пляцоўка — АДС. Абмяркоўваць можна толькі канкрэтныя пытанні», — сказаў Анатоль Лябедзька.

Мікалай Статкевіч прапаноўваў на сустрэчы суб’ектаў апазіцыйных кааліцый абмеркаваць тры блокі пытанняў — адносіны з Еўрасаюзам, фарміраванне спісу кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах і стратэгію ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?