Прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі па дарозе ва Украіну. Скрын відэа

Прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі па дарозе ва Украіну. Скрын відэа

Падчас паездкі запланаванае абмеркаванне з дэпутатамі Вярхоўнай Рады і некаторых еўрапейскіх парламентаў стану беларуска-ўкраінскіх адносін, адбудуцца сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу ў Кіеве.

Беларусы перададуць гуманітарны груз для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, які набылі за грошы беларускага прыватнага ахвярадаўцы, імя якога не называецца.

Таксама запланаваныя сустрэчы з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны, з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Львове.

«Мы абмяркуем праблематыку беларуска-ўкраінскіх адносін і перспектывы іх далейшага развіцця. Неабходна надаць новую ўвагу пытанням, з якімі сутыкаецца беларуская супольнасць ва Украіне. Кіеў — месца актыўнай міжнароднай палітыкі, што вызначае важнасць супрацоўніцтва з дыпламатычным корпусам ва Украіне», — распавёў Валер Кавалеўскі.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0