4 снежня ў Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, адкрыўся ўстаноўчы з’езд пісьменнікаў Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.
У працы з’езда бяруць удзел больш чым 400 чалавек, у тым ліку каля 100 дэлегатаў — члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі. На з’езд запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, СМІ і творчых саюзаў, у тым ліку Саюза беларускіх пісьменнікаў, устаноў культуры, адукацыі і навукі, а таксама грамадскія дзеячы і дыпламаты.
Ініцыятарамі з’езда выступілі пісьменнікі Валерый Ганічаў, Уладзімір Гніламёдаў, Ягор Ісаеў, Уладзімір Карпаў, Сяргей Міхалкоў, Валянцін Распуцін, Алесь Савіцкі і Мікалай Чаргінец. Ідэя правядзення форуму падтрыманая прэзідэнтамі дзвюх краін, Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы, патрыярхам Маскоўскім Кірылам, мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам.
На з’ездзе плануецца абраць кіраўніцтва новага творчага аб’яднання, вызначыць асноўныя задачы і кірункі яго працы.
Слухаюць гімны.
Старшыня праўладнага саюзу Мікалай Чаргінец.
Знізу кнігі Коласа, Купалы, Броўкі.
Памочнік прэзідэнта па ідэалогіі Усевалад Янчэўскі і міністр культуры Павел Латушка.
Сакратар ЦК БРСМ Варвара Александровіч.
Першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.