Справа на падставе ч. 1 арт. 343 Крымінальнага кодэкса (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў) распачата ў дачыненні да жыхара Смаргоні.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама,

мужчына запампаваў у мабільны тэлефон свайго калегі па працы 10 відэаролікаў непрыстойнага зместу.

Выявіць гэтыя файлы ўдалося наступным чынам. Уладальнік сотавага тэлефона звярнуўся ў міліцыю з заявай аб крадзяжы апарата. У выніку праведзеных аперацый тэлефон вярнулі. Падчас агляду рэчавага доказу былі выяўлены відэаролікі.

Справа на падставе ч. 2 арт. 343 КК распачата ў Гродне ў дачыненні да студэнткі.

Яна з выкарыстаннем мантажу ў камп’ютэрнай праграме Photoshop зрабіла і размясціла на папулярным сайце знаёмстваў у інтэрнеце фота аднакурсніцы ў аголеным выглядзе.

На гэтай выяве з усіх частак цела ёй належаў толькі твар.

Прычынай такіх дзеянняў стала сварка паміж дзяўчатамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?