Раніцай 20 жніўня падчас нядзельнай прабежкі Настасся заўважыла на мосце паміж Бруклінам і Квінсам дзяўчыну, якая відавочна мела намер скончыць жыццё самагубствам: яна сядзела на краю моста, трымаючыся за парэнчы.

Беларуска паспрабавала пагаварыць з дзяўчынай, але тая ніяк не рэагавала на ўгаворы — а потым раптам адпусціла рукі ад парэнчаў.

На шчасце, Настасся паспела злавіць дзяўчыну за нагу і трымала яе над вадою, пакуль на месца не прыбыла паліцыя, якую, верагодна, выклікаў хтосьці з прахожых, пішуць суайчыннікі ў суполцы «Беларусы ЗША. Разам лягчэй».

Клас
128
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
9
Сумна
0
Абуральна
1