Сталiчная Камароўка з 22 па 31 снежня будзе працаваць без выхадных, паведамiлi ў адмiнiстрацыi рынку.

Адменены нават санiтарны дзень у панядзелак, калi галоўная «харчовая крама» не працавала. У пазначаны тэрмiн санiтарныя мерапрыемствы будуць праводзiцца ўвечары пасля заканчэння гандлю.

Працаваць з 22 па 31 снежня Камароўскi рынак сталiцы будзе з 9 да 19 гадзiн.

Як папярэдне мяркуецца, выхаднымi для гандлю днямi стануць 1 i 4 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?