Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымалі папярэдні парадак дня апошняга пленарнага паседжання восеньскай сесіі. Яно адбудзецца ў пятніцу 18 снежня.

У парадку дня — восем пытанняў. Сярод іх няма пытання пра зварот да Нацыянальнага схода Беларусі парламентаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з просьбай прызнаць незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт гэтых краін. Беларускія дэпутаты ездзілі ў Сухумі, Цхінвалі і Тбілісі, але пакуль гэтае пытанне на сесіі не разглядалі.

Наступная сесія Палаты прадстаўнікоў згодна з дзейным заканадаўствам

пачнецца 2 красавіка 2010 г.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?