Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Беларусі падрыхтавала праект указу, які зменіць правілы выдачы крэдытаў на будаўніцтва льготнага жылля. Згодна з новай прапановай,

асобы, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў, змогуць атрымліваць 100% кошту кватэры.

Пакуль што максімальная дапамога складае 90%. Мінімум 10% кошту кватэры грамадзяне мусяць сабраць самі.

Прыняцце рашэння запатрабуе дадатковых выдаткаў бюджэта ў 2010 годзе ў памеры 500 мільярдаў рублёў — каля 175 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?