Прадпрыемства «Гаррэмаўтадор» зацвердзіла праграму будаўніцтва і рэканструкцыі сталічных дарог на наступны год. Самы займальны факт — планаваная рэканструкцыя маста праз Свіслач у зоне адпачынку «Дразды». Адметнасць «Драздоў» у тым, што ў гэтым раёне жыве кіраўнік дзяржавы. Адметнасць жа маста ў тым, што ён — адзіны выезд з зоны адпачынку ў цэнтр Мінска (глядзі схему).
Цяперашні шлях кіраўніка дзяржавы
Як першая асоба зможа трапіць на працу — задачка не з лёгкіх. Карыстальнікі інтэрнэт-форумаў прапанавалі ўжо два варыянты — верталёт і човен. Зрэшты, па рэчышчы Свіслачы можна даплыць амаль да самаго будынку па Маркса, 38, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя прэзідэнта.
0
0
0
0
0
0