У снежні ён меў спатканне са сваяком, якога доўга чакаў, паведаміла Свабодзе дасведчаная крыніца.

«Усё прайшло добра. Андрэй на здароўе не скардзіўся, казаў, што пачуваецца нармальна. Часам займаецца спортам на стадыёне. Хваліўся, што нядаўна прабег 10 кіламетраў за 40 хвілін. Выдатны вынік для чалавека ў ягоныя гады і ў ягоным становішчы!» — мяркуе суразмоўца.

Андрэй Дзмітрыеў працуе на ачыстцы дроту ад ізаляцыі, у вольны час займаецца самаадукацыяй, вучыць іспанскую мову.

Ад вядомага палітыка зрэдку даходзяць лісты. «Перадае ўсім вялікі-вялікі дзякуй, удзячны ўсім добрым дзеянням і думкам пра яго, удзячны за салідарнасць», — дадае крыніца.

Андрэя Дзмітрыева затрымалі ў студзені 2023 года і ў красавіку прысудзілі 1,5 года калоніі паводле 1-й часткі 342 артыкула Крымінальнага кодэкса («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Сваёй віны былы кандыдат у прэзідэнты не прызнаў. Тэрмін зняволення ў яго канчаецца ў красавіку 2024 года.

Чытайце таксама:

Андрэя Дзмітрыева перавялі ў калонію «Віцьба»

«Кожную раніцу чытае Біблію на беларускай мове». Як трымаецца ў СІЗА Андрэй Дзмітрыеў

«Жонцы псіхалагічна з дзецьмі складана». Андрэй Дзмітрыеў чакае разгляду апеляцыі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
4