Фота аўтара

Фота аўтара

Глядзіце самі. Горад знаходзіцца ў той вузкай заходняй частцы Аўстрыі, якая «заціснутая» паміж вялікімі па плошчы і насельніцтве Нямеччынай і Італіяй (з цэнтра Інсбрука да Італіі і Нямеччыны можна даехаць хвілін за 20). За некалькі гадзін на машыне можна дабрацца да Ліхтэнштэйна, Швейцарыі і Францыі, а таксама Славеніі і Чэхіі. Ну чым вам не цэнтр Еўропы?

Чаму цэнтр Еўропы не ў Беларусі і не ва Украіне? Не, не таму што Расія не Еўропа (без усялякіх сумненняў, Расія гэта еўрапейская краіна, хаця і перыферыйная ды адсталая).

Рэч у тым, што калі гаворка ідзе пра Еўропу, пра культурна-гістарычна-цывілізацыйны рэгіён, прастору нельга вымяраць выключна кіламетражом.

Прастора павінна мець некалькі вымярэнняў, і ўлічваць шчыльнасць насельніцтва, моўна-культурную і прыродную разнастайнасць, узровень эканамічнага развіцця, культурны ўплыў, якасць транспартнай інфраструктуры і многае-многае іншае.

Хоць Расія і з'яўляецца еўрапейскай краінай (як геаграфічна, бо абсалютная большасць насельніцтва і эканамічнай актыўнасці знаходзяцца ў Еўропе, так і ў гістарычна-палітычным плане), але Расію ну ніяк нельга лічыць за палову Еўропы.

На гэтых вялікіх прасторах вельмі нізкая шчыльнасць насельніцтва (на велізарнай Еўрапейскай частцы Расіі людзей жыве прыкладна столькі ж, як у Нямеччыне).

Гэтая вялікая тэрыторыя адносна гамагенная ў моўна-культурным і інфармацыйным плане, а вакол умоўнага Інсбрука не тое што дыялекты, а нават мовы змяняюцца адна за адной у працэсе перасоўвання кожныя 20 хвілін.

У культурным, навуковым і эканамічным плане Расія таксама далёка не палова Еўропы, тым больш, што яна супрацьпастаўляе сябе Еўропе на ўсіх узроўнях.

Калі ж браць усе гэтыя пералічаныя мной культурна-геаграфічна-палітычна-эканамічныя вымярэнні прасторы, то цэнтр Еўропы гэта, безумоўна, Інсбрук.

Чытайце таксама:

«Паміж Гітлерам і Адэнаўэрам трэба выбіраць Адэнаўэра». Нам можа не падабацца рыторыка расійскіх антыпуцінцаў, але гэта не падстава іх не падтрымліваць

Беларусь і Украіна былі калоніямі Расіі? А вось і не

«Не всё так однозначно». Палітолаг патлумачыў, чаму расіяне так лёгка пагаджаюцца падпальваць ваенкаматы

Клас
44
Панылы сорам
14
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3