Вольга Карач будзе абскарджваць рашэнне літоўскага суда ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека, і зʼязджаць з Літвы не плануе, бо мае часовы від на жыхарства, дзейны да жніўня 2024 году, які, як паабяцалі літоўскія ўлады, будуць прадаўжаць, піша «Свабода».

«У рашэнні не было ніякіх аргументаў. Усё, што было напісана — што я магу ў будучыні супрацоўнічаць з расейскай выведкай. Гэта гучыць забаўна, мяне яшчэ ніводнага разу ў жыцці не судзілі за тое, што я магу зрабіць», — сказала Вольга Карач.

Сёння Літоўскі суд канчаткова адмовіў Вользе Карач у палітычным прытулку. 

У жніўні мінулага года Дэпартамент міграцыі прыняў рашэнне не даваць Карач прытулак, паколькі, на думку Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, яе пражыванне ў Літве ўяўляе пагрозу з-за яе сувязяў з расійскай разведкай.

Карач атрымлівала від на жыхарства ў Літве з 2014 года, а ў мінулым годзе падала прашэнне аб прытулку.

У 2022 годзе Мінск прызнаў арганізацыю «Наш дом» экстрэмісцкай, а ў 2021 годзе беларускі КДБ унёс яе ў спіс тэрарыстаў.

Чытайце таксама:

Суд у Літве прызнаў законнай адмову Вользе Карач у палітычным прытулку

Літоўскі суд канчаткова адмовіў Вользе Карач у палітычным прытулку

«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук

Клас
11
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
1