З 1 сакавіка ў Казахстане будзе дзейнічаць 5-ы часавы пояс (UTC+5), піша tengrinews.kz.

Розніца з Мінскам складзе дзве гадзіны.

Гадзіннікі перавядуць у Астане, Алматы, Шымкенце і яшчэ 12 рэгіёнах рэспублікі.

Акіматам гарадоў Астана, Алматы, Шымкент, Абайскай, Акмалінскай, Алмацінскай, Жамбылскай, Жэтысускай, Карагандзінскай, Кастанайскай, Паўладарскай, Паўночна-Казахстанскай, Туркестанскай, Улытаускай, Усходне-Казахстанскай абласцей у ноч з 29 лютага на 1 сакавіка года (у 00:00) неабходна перавесці мясцовы час на 1 гадзіну назад.

Казахстан займае сёмае месца па тэрыторыі ў свеце: яго плошча складае 2 млн 700 тысяч квадратных кіламетраў. Ён крыху меншы за Аргенціну і большы за Алжыр.

Працягласць Казахстана з захаду на ўсход складае больш за 3000 кіламетраў.

Клас
8
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0