На чарговым сходзе сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску, які адбыўся на гэтым тыдні, слова ўзяла адна сястра, народжаная расіянка, піша тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Яна расказала гісторыю пра свайго знаёмага, жыццё якога спачатку пайшло пад адхон з-за яго схільнасцей. Але потым ён пайшоў добраахвотнікам на Данбас і загінуў. І абставіны яго пахавання вымусілі яе асэнсаваць, што яе асяроддзе дарэмна асуджала мужчыну, бо ён зараз пайшоў у Царства Нябеснае.

Гэтую тэму горача падтрымаў вядучы мерапрыемства духоўнік Андрэй Лемяшонак. Ён таксама заявіў, што загінулыя расійскія салдаты — гэта мучанікі. А далей развіў тэму геапалітыкі: калі б Расія не атакавала, то ад яе праз 10 гадоў нічога б не засталося. А зараз кола гісторыі павярнулася ў іншы бок. Усё гэта, вядома, павольна і балюча. Але тым не менш Расея чысціцца. Вельмі многія з'ехалі. «Добра, каб усе з'ехалі. Шкада, што яшчэ засталіся — схаваныя апазіцыянеры. Але няхай бы ўсё з'ехалі».

Свой манастыр ён назваў крэпасцю, у якой моляцца за Русь. «Хто, калі не мы» і «Мы павінны стаяць да канца» — такімі лозунгамі святар суправаджаў сваю прамову. А ў канцы і зусім падсумаваў, што вайна ідзе для таго, каб не разбураліся сем'і, піша «Хрысціянская візія».

Чытайце таксама:

У Славакіі адмянілі кірмаш Свята-Елісавецінскага манастыра

Святар Лемяшонак заклікаў ахвотных хутчэй пераязджаць у Беларусь, бо хутка сюды прыедзе «ўся Еўропа» і месца можа не хапіць

Протаіерэй Лемяшонак пра расстрэл для бацькі са Слуцка: Раней я быў за смяротнае пакаранне. Цяпер супраць

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
24