Фота: Мінэнерга

Фота: Мінэнерга

«Характэрна, што старт гэтай рабоце дадзены менавіта ў Гомельскай вобласці, дзе прымаюцца комплексныя меры па аднаўленні пацярпелых ад ЧАЭС тэрыторый. Галоўная задача пры гэтым — надаць новы імпульс іх сацыяльна-эканамічнаму развіццю. Ва ўзаемадзеянні з Гомельскім аблвыканкамам плануецца рэалізоўваць аналагічныя праекты і ў іншых малых населеных пунктах рэгіёну», — сказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Віктар Каранкевіч падкрэсліў, што з улікам будаўніцтва і ўводу БелАЭС дзяржавай створаны максімальна спрыяльныя ўмовы для пераходу грамадзян на электраацяпленне: дзейнічаюць стымулюючыя тарыфы, ёсць магчымасць кампенсацыі часткі расходаў на ўстаноўку неабходнага абсталявання.

Для задавальнення попыту на электраэнергію энергазабеспячальнымі арганізацыямі праводзяцца работы па мадэрнізацыі электрасетак і падстанцый розных класаў напружання.

Чытайце таксама:

Камуналку ў гэтым годзе павысяць у два этапы

«Хочам нарэшце пажыць па-людску». Як выжываюць у райцэнтры за 90 кіламетраў ад Мінска 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0