Лячэнне бародавак сокам дзьмухаўцоў — учорашні дзень.

Хто з нас не ведае пра бародаўкі — калі не з уласнага досведу (пашчасціла ж!), дык на прыкладзе кагосьці з родных ці знаёмых. Адкуль яны бяруцца? Навукова пацвер¬джана, што бародаўкі часцей з’яўляюцца ў нервовых асобаў. Бародаўкі — гэта новаўтварэнні на скуры. Сучасная медыцына прапануе некалькі метадаў эфектыўнага вывядзення бародавак: радыёхвалевую хірургію, крыатэрапію (уздзеянне вадкім азотам), электракаагуляцыю (выдаленне бародавак з дапамогай электрычнага току), хіміятэрапію, уздзеянне лазерам.

Тыя ж, хто не давярае медыкам або не мае на тое сродкаў, могуць скарыстацца адным з дзедаўскіх спосабаў: намазваць бародаўкі сокам дзьмухаўцоў ці часнаку, рабіць кампрэсы з кому зваранай ў лупінах бульбы і г.д. Але пры гэтым памятайце: перш чым узяцца за бародаўкі, неабходна параіцца з лекарам! Самалячэнне можа прывесці да з’яўлення злаякасных новаўтварэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?