Кім Чэн Ын. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Кім Чэн Ын. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Уладзімір Пуцін падарыў старшыні дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ыну асабістую машыну расійскай вытворчасці, піша Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Паўночнай Карэі.

Падарунак атрымалі сакратар ЦК Працоўнай партыі Паўночнай Карэі і намеснік загадчыка аддзела ЦК ППК Кім Ё Чэн — сястра Кім Чэн Ына.

У размове Кім Ё Чэн сказала, што «падарунак прэзідэнта Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна ў адрас таварыша Кім Чэн Ына служыць ясным сведчаннем асаблівых сяброўскіх адносін, устаноўленых паміж лідарамі дзвюх краін — КНДР і РФ, і самым лепшым падарункам. І перадала расійскаму боку падзяку таварыша Кім Чэн Ына прэзідэнту Пуціну», — віціевата гаворыцца ў паведамленні галоўнага СМІ КНДР.

Чытайце таксама:

У КНДР заявілі, што іх войска ўжо «зняло засцерагальнік»

У Паўднёвай Карэі эвакуююць цэлы востраў з-за масіраванага абстрэлу з боку КНДР

Кім Чэн Ын загадаў вайскоўцам паскорыць падрыхтоўку да вайны

Кім Чэн Ын будуе курорт «тыпу Ібіцы». За валюту — любы капрыз

КНДР паставіла Расіі больш за тысячу кантэйнераў з боепрыпасамі

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1