28 лютага ў Гомельскім абласным судзе быў вынесены прысуд Дзмітрыю Шчарбіну па частцы 1 артыкула 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Вадзім Бабыроў і пакараў Дзмітрыя годам пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд не ўступіў у законную сілу.

Дзмітрый Шчарбін — былы супрацоўнік БМЗ, быў затрыманы 11 кастрычніка 2023 г. супрацоўнікамі міліцыі за каментары ў сацыяльных сетках.

«Пасля шчырай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і выразнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае», — нагадвае «Медыязона», як пісалі тады аўтары праўладнага канала пра яго затрыманне.

Чытайце таксама:

У Гродне мужчына прынёс кветкі і фота Навальнага да консульства Расіі. Яго судзілі

Сёння пачынаецца чарговы суд над айцішнікам за данаты. Не дапамаглі ні шматсоттысячны водкуп, ні прашэнне аб памілаванні

Палітзняволеную Вольгу Маёраву зноў будуць судзіць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3