Скрын відэа з трасы М-10

Скрын відэа з трасы М-10

Пракуратура Рэчыцкага раёна па выніках праверкі, праведзенай для ўстанаўлення прычыны працяглага капітальнага рамонту ўчастка аўтамабільнай дарогі, узбудзіла крымінальную справу аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса.

Падставай для праверкі сталі крытычныя выказванні грамадзян у інтэрнэце наконт шматлікіх ям на дарожным палатне і больш як 26 ДТЗ у сувязі з гэтым.

Згодна з матэрыяламі справы намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве і начальнік службы па тэхнічным наглядзе за будаўніцтвам РУП «Гомельаўтадар», дырэктар філіяла дарожна-будаўнічага ўпраўлення №17 ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №2 г. Гомеля» з карыслівай і асабістай зацікаўленасці арганізавалі складанне заведама фальшывых афіцыйных дакументаў. То-бок рабілі рамонт на паперы. 

У прыватнасці, паводле следства, яны ўнеслі ў іх недакладныя звесткі і запісы аб выкананні работ па капітальным рамонце ўчастка аўтамабільнай дарогі М-10 «мяжа Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын». Затым склалі і падпісалі акты выкананых будаўнічых і іншых спецыяльных мантажных работ за снежань 2023 года, а таксама даведкі аб кошце гэтых работ.

Падазраваных вінавацяць, што яны незаконна атрымалі з бюджэту больш за 3 млн рублёў.

Як піша пракуратура, капітальны рамонт аб'екта «Аўтамабільная дарога М-10 граніца Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын» выконваўся ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі на 2021-2025 гады». 

Траса М-10 стала вядомай у тыктоку пасля ўражвальнага відэа, якое паглядзелі больш за 800 тысяч разоў. 

 

@xammozur M10 со вьезд в Калинковичский р-н со стороны Гомеля #дорога #м10 #ямы #мозырь #гомель ♬ оригинальный звук - Хамство на дорогах Мозыря

Чытайце таксама:

Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая аднавіць дарогі ў краіне

«Легендарная яма. Дзед пра яе расказваў». У Маладзечне машына правалілася пад асфальт

Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3