Verilq.am

Verilq.am

Еўрапейскі парламент лічыць, што настаў час пачаць дыялог з Арменіяй аб лібералізацыі візавага рэжыму. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай у сераду ў Страсбургу. За яе прагаласавалі 504 дэпутаты, 4 выступілі супраць, 32 устрымаліся. Дыскусія на тэму збліжэння Бруселя і Ерэвана прайшла ў Еўрапарламенце ў канцы лютага, піша Deutsche Welle.

Збліжэнне ЕС і Арменіі

Еўрапарламент вітае моцнае жаданне Арменіі ўмацаваць і зрабіць прыярытэтнымі свае стасункі з ЕЗ і мяркуе, што Еўрапейскі Саюз павінен «скарыстацца гэтым патэнцыйным геапалітычным зрухам і дапамагчы Арменіі больш трывала замацавацца ў супольнасці дэмакратый».

Еўракамісіі і краінам ЕС варта пачаць працу над дарожнай картай для вывядзення адносін з Арменіяй на якасна новы ўзровень, лічаць дэпутаты. Досвед Украіны, Грузіі і Малдовы павінен паслужыць добрай асновай для паступовай інтэграцыі Арменіі з адзіным рынкам Еўрасаюза, што павінна прынесці Ерэвану адчувальныя выгады.

Арменія і Расія

«РФ імкнецца падарваць дэмакратычныя асновы Арменіі, сее хаос і дэстабілізацыю шляхам пастаянных спробаў умяшання, уключаючы дэзінфармацыйныя кампаніі», — сказана ў рэзалюцыі Еўрапарламента.

Пры гэтым армянская эканоміка па-ранейшаму ў значнай ступені залежыць ад Расіі, на якую прыпадае каля 35 адсоткаў знешняга гандлю Арменіі, у прыватнасці, у энергетычным сектары.

Больш за тое, Масква можа паспрабаваць выкарыстаць супраць Ерэвана розныя пагрозы, каб пакараць яе за незалежны палітычны і стратэгічны выбар, прагназуюць Еўрадэпутаты. У гэтым выпадку ЕС павінен быць гатовы аказаць «аператыўную дапамогу Арменіі, каб змякчыць негатыўныя наступствы».

Вайсковая дапамога

Еўрасаюзу неабходна ўмацоўваць супрацоўніцтва з Арменіяй у галіне абароны і вылучыць ёй ваенную дапамогу праз Еўрапейскі фонд міру, вырашыў Еўрапарламент. Ён вітае абарончую ваенную падтрымку, якую Арменіі прадастаўляюць некалькі краін ЕС, і заклікае іншыя дзяржавы да аналагічных ініцыятываў. Грамадзянскую місію EUBAM варта пашырыць і падоўжыць яе мандат пасля 2025 года, заявілі еўрапарламентарыі.

Яны падкрэслілі, што ЕС павінен быць гатовы ўвесці санкцыі ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, якія пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Арменіі.

Чытайце таксама:

Азербайджан запатрабаваў ад Арменіі неадкладнага вызвалення яшчэ чатырох сёлаў

Арменія разглядае ідэю ўступлення ў Еўрасаюз

Арменія афіцыйна папрасіла Расію вывесці сваіх памежнікаў з ерэванскага аэрапорта

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0