Глебу Цецянкову цяпер 20 год. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Глебу Цецянкову цяпер 20 год. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Хлопца клічуць Глеб Цецянкоў. Ён са Жлобіна. Вядома, што з няпростай сям'і — ягоная маці бывала ў месцах пазбаўлення волі, а пра бацьку нічога невядома.

Глеб тройчы судзімы. Пра першую судзімасць інфармацыі няма.

Другі раз яго пакаралі ў жніўні 2022 года за тое, што нападпітку пабіў каля крамы сваю знаёмую, якая «абразіла ягоную маці і дзяўчыну». За гэта далі тры месяцы арышту і 1280 рублёў штрафу.

Апошні суд у Цецянкова быў у верасні 2023 года за п'яную бойку каля спажывецкай крамы. Яму далі тры гады «хатняй хіміі».

А цяпер хлопца збіраюцца пакараць за ўдзел у пратэстах. Суд пачнецца 21 сакавіка. Невядома, дзе ён знаходзіцца. Магчыма, што ў СІЗА, як і звычайна адбываецца з абвінавачанымі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.

Дарэчы, на момант пачатку пратэстаў Цецянкоў быў непаўналетнім — 18 яму споўнілася толькі ў кастрычніку 2021 года.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК затрымаў мінчука. Вось як на яго маглі выйсці

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

Музыкаў Nizkiz пачнуць судзіць 19 сакавіка

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
10