Мужчыну інкрымінавалася садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці». Абвінавачванне яму прад'явілі па ч. 1 арт. 361-4.

Як паведамляе пракуратура, па матэрыялах справы, мужчына перадаў «экстрэмісцкаму фарміраванню паведамленне і відэафайл, на якім зафіксаваў палёты вайсковых самалётаў». Пра якое менавіта фармаванне ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ў яго канфіскаваны мабільны тэлефон.

Судовае пасяджэнне прайшло ў выязным фармаце ў СІЗА

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны, піша reform.by.

Чытайце таксама:

З'явілася ВІДЭА перамяшчэння вайсковай тэхнікі і ракетнага абсталявання каля аэрадрома ў Зябраўцы

«Да каго не дойдзе — будзем размаўляць, як з праціўнікам». Сілавікі пагражаюць за фота вайсковай тэхнікі

У Беларусь, магчыма, даставілі вайсковую тэхніку з Кітая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2