Адкрыты ліст апублікаваў беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец.
За апошнія дзесяцігоддзі Еўропа не бачыла гуманітарнай катастрофы, звязанай з палітычнымі рэпрэсіямі, як у Беларусі, гаворыцца ў лісце.
«За апошнія чатыры гады больш за 50 000 чалавек падвергліся палітычным рэпрэсіям у Беларусі, сотні тысяч грамадзян былі вымушаныя пакінуць краіну, а тысячы людзей падвергліся катаванням. Сярод іх сотні журналістаў, прафесараў, выкладчыкаў, лекараў, музыкаў, працоўных і студэнтаў, грамадскія дзеячы і праваабаронцы, у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
Цэлыя семʼі, шматдзетныя маці, непаўналетнія, цяжкахворыя, пажылыя людзі і інваліды цяпер утрымліваюцца ў жудасных умовах. За апошнія дзесяцігоддзі Еўропа не бачыла гуманітарнай катастрофы, звязанай з палітычнымі рэпрэсіямі ў такіх маштабах на душу насельніцтва, як у Беларусі», — гаворыцца ў лісце.
Аўтары звароту заклікаюць урады ўсіх краін ЕС, але найперш — урад Польшчы, прыняць неадкладныя меры для спынення жорсткіх рэпрэсій у Беларусі і ціску з мэтай вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
«Польшча як суседняя з Беларуссю краіна валодае ўнікальнымі і эфектыўнымі рычагамі для такіх дзеянняў. Напрыклад, часовае прыпыненне рэгулярных чыгуначных грузавых перавозак у ЕС з Беларусі, уключаючы транзіт з Расіі і Кітая, — адзін з такіх эфектыўных рычагоў уздзеяння. Камерцыйныя інтарэсы еўрапейскіх краін не могуць пераважыць пытанні іх нацыянальнай бяспекі, і іх абавязак ратаваць нявінных людзей, якія сталі ахвярамі ў Беларусі», — заклікаюць падпісанты.
Чытайце таксама: