Захар Прылепін пасля замаху на яго. Скрыншот з відэа

Захар Прылепін пасля замаху на яго. Скрыншот з відэа

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк даў інтэрв'ю «Фактам ICTV», падчас якога яго спыталі, ці маюць дачыненне супрацоўнікі СБУ да забойства шэрагу асобаў.

«Пытанне вы задаяце па адрасе, аднак ніякім чынам мы не будзем прызнаваць гэтага. Яны аддаюць кармічныя даўгі ўкраінскаму народу», — адказаў Малюк і падзяліўся некаторымі дэталямі.

Васіль Малюк Василий Малюк Vasyl Malyuk

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк. Скрын відэа ictv / YouTube

Ліквідацыя Ківы

Па словах Малюка, былы дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Ілля Ківа доўгі час працаваў на ворага і збіраў і перадаваў інфармацыю Расіі, пасля чаго зʼехаў на тэрыторыю краіны-агрэсара і падыгрываў расійскім спецслужбам, у прыватнасці, у правядзенні інфармацыйна-псіхалагічных спецыяльных аперацый (ІПСА).

Ілля Ківа Илья Кива Ilya Kiva

Ілля Ківа. Скрын відэа ictv / YouTube

«Ён курыраваў шэраг агентурных пранікненняў ва Украіну. Займаўся сярод іх падрыхтоўкай розных дыверсійных актаў і гэтак далей. Асуджаны завочна, калі не памыляюся, да 14 гадоў пазбаўлення волі», — зазначыў кіраўнік СБУ.

Для ліквідацыі Ківы была ўжытая кароткаствольная разьбовая зброя; спачатку быў зроблены стрэл у грудную клетку, а затым кантрольны стрэл у галаву.

«Ён застаўся назаўжды побач з месцам свайго жыхарства ў Падмаскоўі», — дадаў Малюк.

Падрыў Татарскага

Што да прапагандыста Уладлена Татарскага, то як згадвае кіраўнік СБУ, гэты чалавек да 2014 года знаходзіўся ў зняволенні ў турмах Данецкай вобласці. Затым дэнээраўцы яго вызвалілі, і ён пачаў ваяваць у розных незаконных узброеных фармаваннях і забіваць украінцаў.

Уладлен Татарскі. Фота: яго тэлеграм-канал

Уладлен Татарскі. Фота: яго тэлеграм-канал

«Пасля Татарскі набраў пэўную публічную вагу, дзякуючы чаму стаў «рупарам» акупантаў на Данбасе і ПВК Вагнера. У яго было 1,5 мільёна падпісчыкаў. Ён выхваляўся тым, што забіваў, гвалтаваў і шматлікае іншае. У свой час у адносінах да ўкраінскіх ваеннапалонных ён увёў андэграўндную турэмную субкультуру. Ён арганізоўваў згвалтаванне нашых ваеннапалонных. Таму ён кармічна адказаў перад украінскім народам», — адзначыў кіраўнік СБУ.

Малюк нагадаў, што ліквідацыя тэрарыста адбылася падчас публічнага мерапрыемства, дзе яму ўручылі статуэтку ў выглядзе самога Татарскага, у якой было 400 грамаў тэрмабарычнага рэчыва, якое спрацавала «як брытва» ў адносінах да яго.

Падрыў Захара Прылепіна

Аднаго з ідэолагаў «рускага свету» Захара Прылепіна, які актыўна распаўсюджваў у Расіі і далёка за яе межамі наратыў, што ўкраінцаў трэба забіваць, Малюк назваў сапраўдным ваенным злачынцам.

Захар Прылепін да замаху на яго. Фота: RusVesna.su

Захар Прылепін да замаху на яго. Фота: RusVesna.su

«Ехаў на сваю дачу, і па дарозе адбылося спрацоўванне танкавай міны. У той дзень за рулём быў яго кіроўца, таксама ваенны злачынец, які забіваў нашых суграмадзян. Кіроўца загінуў на месцы, а Прылепін быў істотна і цяжка паранены: быў траўміраваны таз, ногі, і, прабачце, ён застаўся без геніталій. Няхай ён так далей жыве і атрымлівае асалоду ад жыцця», — сказаў Малюк.

Ліквідацыя функцыянераў «ЛНР» 

Генпракурор «ЛНР» Сяргей Гарэнка, які прыгаворваў да смяротнага пакарання ўкраінскіх воінаў і суграмадзян, падарваўся ў сваім кабінеце разам са сваім намеснікам.

«Дарэчы, доўгі час яны думалі, што ракета ў іх заляцела. 800 грамаў пластыду С-4 было ў кабінеце», — распавёў Малюк.

Міністра ўнутраных спраў «ЛНР» Ігара Карнета, які ў 2014 годзе перайшоў на бок ворага і арганізоўваў катаванні ўкраінскіх абаронцаў, выбухоўка знайшла ў барбершопе :

«Зайшоў пагаліцца ў цырульню, куды ён хадзіў раз у тыдзень. Там і падарваўся. Праўда, застаўся жывы, цяжкім інвалідам».

Васіль Малюк дадаткова зазначыў, што Служба бяспекі Украіны гэта ніколі не пацвердзіць і не пракаментуе.

Чытайце яшчэ:

Украінскія тэлеграм-каналы апублікавалі ВІДЭА з месца ліквідацыі Ківы

Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным

У піцерскай кавярні падарвалі ваенкара Уладлена Татарскага. Выбухоўку, імаверна, схавалі ў падоранай статуэтцы

Клас
111
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
9
Сумна
10
Абуральна
15