Паведамляецца, што «названыя асобы прымалі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама садзейнічалі ўзбуджэнню сацыяльнай варожасці і варажнечы ў грамадстве».

У спісе «экстрэмісцкіх аналітыкаў» Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

Крымінальная справа перададзена ў суд, фігурантам інкрымінуюць чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу.

«З мэтай забеспячэння кампенсацыі нанесенай шкоды на маёмасць абвінавачаных, у тым ліку дарагія кватэры, дамы і зямельныя ўчасткі, накладзены арышт. У цяперашні час папярэдняе расследаванне скончана ў парадку спецыяльнай вытворчасці», — гаворыцца ў рэлізе Следчага камітэта.

Чытайце таксама:

СК завёў справы на 20 «аналітыкаў Ціханоўскай». Там ёсць і аналітыкі супраць Ціханоўскай

«Ну, так ужо і пасадзяць! Разбяруцца!» Андрэй Павук расказаў, як тэлефанаваў у Следчы камітэт адносна завочнага суда

Дабравольскаму, Ліберу і Жываглод завочна прысудзілі па 4 гады за зрыў рэферэндума

Завочна будуць судзіць гарадзенцаў Уладзіміра Хільмановіча і Сяргея Верамеенку

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
15