Ракета «Кінжал» на Міг-31. Ілюстрацыйнае фота

Ракета «Кінжал» на Міг-31. Ілюстрацыйнае фота

Канал Monitor апублікаваў інфаграфіку Texty.org.ua руху паветраных цэляў над Украінай 26-27 красавіка. Схема паказвае, што хуткасныя цэлі або ракеты «Кінжал», запушчаныя над тэрыторыяй РФ, увайшлі ў паветраную прастору Чарнігаўскай вобласці, перасеклі тэрыторыю Беларусі над Брагінскім раёнам і працягнулі рух над Кіеўшчынай у кірунку захаду Украіны.

  Інфаграфіка ракетнай атакі Украіны 26-27 красавіка 2024 года Texty.org.ua для Monitor

Інфаграфіка ракетнай атакі Украіны 26-27 красавіка 2024 года Texty.org.ua для Monitor

Прыблізная траекторыя пралёта ракет над тэрыторыяй Беларусі на павялічаным фрагменце касмічнай здымкі. Схема «Флагштока»

Прыблізная траекторыя пралёта ракет над тэрыторыяй Беларусі на павялічаным фрагменце касмічнай здымкі. Схема «Флагштока»

У адпаведнасці з інфаграфікай Monitor, ракеты пераадолелі ў паветранай прасторы Беларусі ад 19 да 24 кіламетраў. 

Маніторынгавы канал «Український Єнот» у публікацыі 27 красавіка пракаментаваў гэты інцыдэнт: 

«Што яшчэ цікавага — частка ракет тыпу Killjoy (Х-47М2 «Кінжал») праляцела над тэрыторыяй Беларусі, што зрабіла немагчымым іх своечасовае выяўленне сродкамі СПА і знішчэнне».

 

Прадстаўнік канала ўдакладніў гэтую інфармацыю «Флагштоку»: даныя былі атрыманы з сістэм СПА Украіны. Першы пуск быў перад поўначчу 26 красавіка, наступныя пускі былі 27 красавіка пасля 5 гадзін раніцы. 

Інфармацыі аб пусках ракет СПА з месцаў базіравання ў Гомельскім, Ельскім і Мазырскім раёнах Беларусі 26-27 красавіка не паступала. Супрацьпаветраная абарона Беларусі не змагла адрэагаваць на зʼяўленне ракет над сваёй зонай адказнасці або свядома не рэагавала. 

Раней над тэрыторыяй Беларусі ўжо фіксаваўся «транзітны» пралёт расійскай паветранай цэлі. У 2023 годзе 25 кастрычніка расійскі беспілотнік скарыстаўся паветранай прасторай Беларусі. Тады сістэма СПА, размешчаная ў Мазырскім раёне, дала залп па цэлі, аднак паразіць БПЛА не змагла. Беспілотнік працягнуў рух у Кіеўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Хрэнін пахваліў «мудрую і абачлівую» атаку Ірана на Ізраіль

СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
32