Наваполацкі НПЗ. Фота: Яндэкс. Карты

Наваполацкі НПЗ. Фота: Яндэкс. Карты

Беларусь, як вядома, мае два нафтаперапрацоўчыя заводы: у Наваполацку і Мазыры. Магутнасць кожнага з іх складае 12 млн тон у год, але звычайна яны перапрацоўваюць каля 9 млн тон у год.

Наколькі Беларусь можа павялічыць вытворчасць, пакуль незразумела, крыніцы Reuters кажуць, што ў іх ёсць тэхнічныя вузкія месцы. Цяпер паміж урадамі краін і нафтавымі кампаніямі працягваюцца перамовы. Пра гэта паведамілі Reuters дзве крыніцы з нафтавай галіны, якія пажадалі застацца ананімнымі, таму што не мелі права выступаць публічна.

Адна з гэтых крыніц адзначыла, што перамовы ішлі складана, бо Беларусь ставіць у прыярытэт экспарт свайго паліва на іншыя рынкі. А колькі паліва спатрэбіцца Расіі, будзе залежаць ад тэрмінаў рамонту НПЗ, паведаміла іншая крыніца.

У сваю чаргу, расійскія нафтавыя кампаніі могуць павялічыць пастаўкі нафты на беларускія НПЗ у абмен на дадатковыя пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію.

Міністэрства энергетыкі Расіі і беларуская дзяржаўная нафтавая кампанія «Белнафтахім» на просьбы аб каментарах не адказалі. Тое ж самае зрабілі і расійскія «Раснафта», «Лукойл», «Татнафта» і «Газпрамнафта» — усе асноўныя пастаўшчыкі нафты ў Беларусь і аператары аўтазаправачных станцый у краіне.

Раней Расія ўжо забараніла экспарт бензіну з 1 сакавіка, каб паспрабаваць забяспечыць дастатковую колькасць паліва для ўнутранага рынку.

Чытайце таксама:

ЗША папрасілі Украіну спыніць атакі на расійскія НПЗ

«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»

Міхаіл Падаляк адкінуў патрабаванні Вашынгтона спыніць атакі Украіны па нафтавай інфраструктуры Расіі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2