Біньямін Нетаньяху. Фота: Abir Sultan / Pool Photo via AP

Біньямін Нетаньяху. Фота: Abir Sultan / Pool Photo via AP

Паводле агенцтва The Times, на наступным тыдні Міжнародны крымінальны суд (МКС) выдасць ордары на арышт ізраільскага прэм'ера Біньяміна Нетаньяху, міністра абароны краіны Ёава Галанта, начальніка генштаба Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) Херцы Ха-Леві і іншых высокапастаўленых вайсковых чыноўнікаў.

Афіцыйная прычына патэнцыйнага пераследу — вайсковыя дзеянні Ізраіля ў сектары Газа, піша The Times.

Сам Нетаньяху ў адказ заявіў, што «ніякія рашэнні МКС не паўплываюць на дзеянні і планы Ізраіля, але створаць небяспечны прэцэдэнт».

«Пад маім кіраўніцтвам Ізраіль ніколі не дапусціць падрыву свайго асноўнага права на самаабарону з боку Міжнароднага крымінальнага суду», — адзначыў Нетаньяху.

Чытайце таксама:

У Ізраілі тысячы людзей выйшлі на пратэст супраць прэм'ер-міністра

«Такое было, калі Гітлер вырашыў забіць габрэяў». Прэзідэнт Бразіліі параўнаў вайну ў сектары Газа з Халакостам

Арабскі свет не хоча дапамагаць агенцтву ААН, чые супрацоўнікі забівалі і выкрадалі ізраільцян 

Клас
6
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
13