Мазырскі НПЗ. Фота: сайт прадпрыемства

 Мазырскі НПЗ. Фота: сайт прадпрыемства

Звычайна Расія зʼяўляецца чыстым экспарцёрам і пастаўшчыком паліва на міжнародныя рынкі, але збой у расійскай нафтаперапрацоўцы вымусіў нафтавыя кампаніі імпартаваць. 

Праблемы ўзніклі з-за атак беспілотнікаў па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах у Расіі і іх пазапланавых рамонтаў. Ужо ў лютым адзначалася скарачэнне перапрацоўкі нафты. 

Калі ў студзені паставак з Беларусі ў Расію не было, у лютым 2024-га РФ імпартавала з Беларусі 590 тон бензіну, дык у першай палове сакавіка — амаль 3 тысячы тон. Цяпер паміж урадамі і нафтавымі кампаніямі ідзе абмеркаванне далейшага імпарту з РБ. Паводле Reuters, беларуска-расійскія перамовы ідуць складана, паколькі для Беларусі прыярытэтам зʼяўляюцца пастаўкі аўтамабільнага паліва на міжнародныя рынкі (яны ў асноўным ідуць праз расійскія парты), а не ў РФ. 

Расійскі бок, паводле выдання, прапаноўваў дадатковыя пастаўкі нафты на беларускія НПЗ у абмен на павялічванне паставак нафтапрадуктаў з РБ. 

У Беларусі ёсць два нафтаперапрацоўчыя заводы — Наваполацкі НПЗ «Нафтан» і Мазырскі НПЗ.

Прадукцыйнасць кожнага з іх складае 12 мільёнаў тон у год, але яны звычайна працуюць з меншай магутнасцю, кожны з якіх перапрацоўвае каля 9 мільёнаў тон у год.

Пакуль незразумела, наколькі Беларусь можа павялічыць вытворчасць, і крыніцы ў галіне кажуць аб наяўнасці тэхнічных вузкіх месцаў для гэтага.

Чытайце таксама:

«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»

На Куйбышаўскім НПЗ пад Самарай пасля атакі беспілотніка адбыўся пажар

Беспілотнік вывеў са строю Ніжагародскі НПЗ 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0