Ніжагародскі НПЗ у Кстоўскай прамзоне — чацвёрты па аб'ёме перапрацоўкі ў Расіі. На яго прыпадае каля 11% усяго бензіну ў краіне, за год НПЗ перапрацоўвае 16-17 млн тон нафты.

Атакі ўкраінскіх БПЛА на стратэгічна важныя расійскія прадпрыемствы сталі ў апошні час рэгулярнымі. 

7 сакавіка беспілотнік атакаваў металургічны завод у расійскім Чарапаўцы. Чарапавецкі металургічны камбінат — другая па велічыні сталеліцейная вытворчасць у Расіі.

6 сакавіка беспілотнікі паспяхова атакавалі Міхайлаўскі горна-абагачальны камбінат у Курскай вобласці. Гэта адно з найбуйнейшых у Расіі прадпрыемстваў па здабычы і ўзбагачэнні жалезнай руды.

24 лютага беспілотнік нанёс удар па Наваліпецкім металургічным камбінаце. Гэта найбуйнейшы ў Расіі вытворца сталі.

У ноч на 12 сакавіка як мінімум восем расійскіх рэгіёнаў былі атакаваны ўкраінскімі беспілотнікамі. Аб атаках паведамілі ўлады Белгарадскай, Варонежскай, Курскай, Маскоўскай, Арлоўскай, Тульскай, а таксама Ленінградскай і Бранскай абласцей.

Чытайце таксама:

15 чалавек загінулі пры крушэнні Іл-76 у Іванаўскай вобласці

Украінскія ДРГ атакавалі Белгарадскую і Курскую вобласці

Губернатары Курскай і Белгарадскай абласцей пацвердзілі атаку ДРГ

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1