Беларускія праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі 46 чалавек, паведамляе «Вясна».

Дзмітрый Абдульманаў, Сяргей Альшук, Аляксандр Арцыбашаў, Аляксей Асіпчук, Максім Аўсяннікаў, Кірыл Ахрэмчык, Антон Беліч, Вольга Балонкіна, Уладзіслаў Бандарэнка, Андрэй Барушка, Ілля Булье, Яўген Бутайкіс, Арцём Васькін, Марыя Валадковіч, Аляксандр Ёкша, Антон Жальнерас, Дзмітрый Зарэмба, Мікіта Кавалеўскі, Уладзімір Канапліцкі, Людміла Каляда, Дзмітрый Каспяровіч, Павел Кастрыкін, Андрэй Касцючук, Лізавета Кляніцкая, Дзмітрый Кляніцкі, Іван Клімчук, Уладзіслаў Корзун, Ігар Котаў, Яўген Курцэвіч, Андрэй Лабанок, Яўгенія Лабанок, Мікіта Лімант, Ульяна Мелюх, Арцём Мілашэвіч, Антон Нікіцін, Віталь Паўлаў, Руслан Пратасеня, Анастасія Русецкая, Андрэй Савін, Уладзіслаў Сачко, Уладзіслаў Саўчык, Віктар Сутармін, Андрэй Фёдараў, Артур Філіпаў, Мікалай Халаеў, Кацярына Шабетнік.

Яны адбывалі пакаранне па абвінавачванні ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Праваабаронцы лічаць іх пераслед палітычна матываваным у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання.

Праваабаронцы патрабуюць перагляду іх крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з кампенсацыяй усіх відаў шкоды, прычыненай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.

Чытайце таксама:

Праваабаронцы прызналі былымі палітзняволенымі 20 чалавек, якія раней гэтага статусу не мелі

«Адзначацца будзеш кожны дзень». Як міліцыянты назіраюць за былымі палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі яшчэ 39 чалавек, якія не мелі гэтага статусу ў турме

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0