Дзяніс Івашын

Дзяніс Івашын

Cустрэча доўжылася агулам каля 3 гадзін. Івашын заўважна схуднеў за час несправядлівага зняволення, але ніякіх іншых нараканняў на стан здароўя не выказваў. Пры гэтым ён не губляе свайго звыклага аптымізму, упэўненасці, бадзёрасці духу. Падчас размовы палітвязень імкнуўся словам падтрымаць і падбадзёрыць маці.

Схудненне Івашына можа быць звязана з умовамі харчавання за кратамі, а таксама адсутнасцю магчымасці перадаць яму прадуктовую перадачу. Першай і другой рэжымнай перадач яго пазбавілі ў Магілёве, а строгі турэмны рэжым наогул забараняе прадуктовыя перадачы. Пакуль палітвязень можа атрымаць толькі адну рэчавую перадачу да 50 кг вагі на год або сам атаварыцца ў мясцовай турэмнай краме на 1 базавую велічыню, або 40 рублёў на месяц.

На рацыён жодзінскай турмы журналіст ніколі не скардзіўся. Наадварот, параўноўваючы яе з магілёўскай калоніяй, Івашын раней адзначаў у лістах і пацвердзіў пры сустрэчы, што мясцовым харчаваннем у цэлым задаволены. Не стае яму ў няволі толькі садавіны, гародніны, сала і зялёнай гарбаты, якую ён надта любіць.

Папярэдняе спатканне Дзяніса Івашына адбылося пасля так званага «разгляду апеляцыйнай скаргі на прысуд» яшчэ ў Гродне 20 снежня 2022 года. А ў чэрвені мінулага года Івашына перавялі ў Жодзіна з калоніі №15 Магілёва, узмацніўшы рэжым да строгага.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. У жніўні 2022 года яго асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Журналіста прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве». 

Чытайце таксама:

Тры гады таму затрымалі гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына

«Можа выклікаць зайздрасць у бывалых вязняў». У палітвязня Дзяніса Івашына забралі два ружанцы 

Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі

«Як звычайна, аптымістычны і баявы». Палітвязень Івашын патэлефанаваў жонцы

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
3