Фота: AP Photo/Vitaly Smolnikov

Фота: AP Photo/Vitaly Smolnikov

Сляды тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці холе» вядуць да ўкраінскіх спецслужбаў, але добра вядома, што «кіеўскі рэжым цалкам кантралюецца ЗША», заявіў сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў.

«Нам спрабуюць навязаць, што тэрарыстычны акт быў здзейснены не кіеўскім рэжымам, а прыхільнікамі радыкальнай ісламскай ідэалогіі, магчыма, членамі афганскага філіяла ІДІЛ», — сказаў Патрушаў у Астане на XIX штогадовай сустрэчы сакратароў радаў бяспекі дзяржаў — членаў ШАС.

«Аднак нашмат важней аператыўна высветліць, хто з'яўляецца заказчыкам і спонсарам гэтага жахлівага злачынства. Яго сляды вядуць да ўкраінскіх спецслужбаў. Але ўсім добра вядома, што кіеўскі рэжым не з'яўляецца самастойным і цалкам кантралюецца ЗША. Неабходна таксама ўлічваць, што ІДІЛ, «Аль-Каіду» і іншыя тэрарыстычныя арганізацыі стварыў Вашынгтон», — заявіў Патрушаў.

Патрушаў нагадаў, што «злачынцы, якія ўчынілі гэтае масавае забойства, а таксама іх памагатыя арыштаваныя пры спробе прарыву да дзяржаўнай мяжы Расіі, дзе з украінскага боку рыхтавалася «акно» для пераходу».

Учора Пуцін пагражаў знайсці «бенефіцыяраў» тэракту.

Чытайце таксама:

Мінабароны Расіі заявіла пра рост колькасці ахвотных служыць па кантракце, каб «помсціць за загінулых» у «Крокусе»

Пуцін запатрабаваў знайсці «канчатковых бенефіцыяраў» атакі на «Крокус»

ЗША папярэдзілі Расію аб падрыхтоўцы тэракту, але інфармацыі не хапіла, каб выявіць тэрарыстаў — Нарышкін

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4