Комплекс будынкаў, які складаецца з былой крыміналістычнай лабараторыі, а таксама ізалятара часовага ўтрымання, пакуль што належыць камунальнаму прадпрыемству «Рэчыцкі райжылкамгас» і будзе прадавацца са стартавым коштам 480 рублёў, піша «Флагшток».

Рэчыцкая міліцыя будынкі па прызначэнні ўжо даўно не выкарыстоўвае, для гэтых мэтаў існуюць пакоі ў мясцовым РАУСе. На апублікаваных фота бачна, што аб'екты, выстаўленыя на продаж, знаходзяцца ў занядбаным стане. Відаць, таму іх вырашылі прадаць пад прадпрымальніцкую дзейнасць альбо знос і выкарыстанне зямельных участкаў «для размяшчэння аб'ектаў аховы здароўя і (або) давання сацыяльных паслуг».

Новы ІЧУ ў Рэчыцы не могуць пабудаваць ужо 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Беларуска хоча атрымаць кампенсацыю за маральную шкоду ад пскоўскіх дэсантнікаў і Мінабароны РФ

«Гомельская праўда» ачуняла ад атакі «Кіберпартызанаў» толькі праз 8 дзён

У Гомелі мясцовыя ўлады адзначылі вызваленне ад Рускай народнай рэспублікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0