Даўгапрудненскі гарадскі суд прыгаварыў да сямі гадоў калоніі 29-гадовага праграміста і актывіста Аляксея Малярэўскага, прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ў экстрэмісцкай супольнасці (ч. 2 арт. 282.1 КК РФ) і фінансаванні экстрэмізму (ч. 1 арт. 282), піша Бі-бі-сі.

Аляксей Малярэўскі. Фота: Медыязона

Аляксей Малярэўскі. Фота: Медыязона

Паводле версіі следства, Малярэўскі адправіў 150 даляраў на рахунак Фонду барацьбы з карупцыяй, які забаронены ў Расіі як экстрэмісцкая арганізацыя, а таксама расклейваў улёткі «экстрэмісцкага зместу». Пракурор запытваў восем гадоў калоніі.

Малярэўскага затрымалі 1 верасня 2023 года, калі ён выходзіў на Манежную плошчу ў Маскве з плакатам «Свабоду Навальнаму, свабоду палітвязням».

Праграміст вярнуўся ў Расіі з Чэхіі. Вядома, што ахвяраванне ён адправіў праз Revolut.

Малярэўскі прызнаў віну. Прычым пракурор папракаў праграміста тым, што ён ахвяраваў грошы апазіцыянерам, а не старым і сіротам.

Чытайце таксама:

«Аблівайце ўсіх». Як невядомыя прымушалі расіян ісці на выбары з зялёнкай і кактэйлямі Молатава

«Зрабіце так, каб ён не скардзіўся». У іркуцкай калоніі загінуў вязень, які выступаў пацярпелым па справе аб катаваннях

Расійскаму журналісту далі сем гадоў калоніі па справе аб «фэйках» у арміі. У апошнім слове ён на каленях папрасіў прабачэння ва ўкраінцаў

Піяршчыку з Екацярынбурга далі два гады за допіс пра забойства ваенкара Татарскага і словы «зямля шклаватай»

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
11