Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў самую цікавую працу ў яго жыцці. Фота: president.gov.by
Паводле яго слоў, новым кіраўнікам трэба працаваць у няпросты час, таму зручна і цікава, як на папярэдніх пасадах, у іх не будзе.
«Больш цікавай працы, чым кіраўнік сельгаспрадпрыемства, няма. У маім жыцці не было», — сказаў Лукашэнка.
Ён мяркуе, што цяпер крыху больш складана, чым было ў яго часы, але, з другога боку, больш цікава, мяркуе ён.
Таксама Лукашэнка сёння вучыў новых кіраўнікоў «сапраўднай дэмакратыі», зноў распавёў пра цяжкія часы і патрабаваў «сваёй працай, крывёю, потым і сваім жыццём» бараніць Беларусь. 2 красавіка ён заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны.
Чытайце таксама:
«Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра». Як разумець гэтыя словы Лукашэнкі?
«Да 10 тысяч рублёў. Прэзідэнцкі заробак». Лукашэнка расказаў, колькі зарабляюць медыкі