Фота: point.md

Фота: point.md

Гэтыя інстытуты запатрабавалі ўстанаўлення экстрэмісцкага характару сцяга з трыма гарызантальнымі лініямі бел-жоўта-чорнага колеру, які «прапагандуецца Крамлём і Уладзімірам Пуціным як сімвал «новай Расіі», піша point.md.

Выданне падкрэслівае, што ў 2014 годзе гэты сцяг лунаў у Данецку і Луганску, а ў некаторых вайсковых частках ён захоўваецца дагэтуль. Падобныя сцягі таксама выкарыстоўваюцца ў Камраце (прарасійскі рэгіён Гагаузія на поўдні Малдовы) падчас прарасійскіх дэманстрацый.

У кастрычніку 2022 года Венецыянская камісія ўстанавіла, што ўлады Кішынёва паступілі правільна, забараніўшы сімвалы расійскай вайны ва Украіне: георгіеўскую стужку, літары «Z» і «V». Эксперты камісіі прыйшлі да высновы, што закон, які забараняе гэтую сімволіку, адпавядае патрабаванням законнасці, легітымнасці і суразмернасці.

Затым парламент прагаласаваў за забарону на тэрыторыі Рэспублікі Малдова сімвалаў, якія прапагандуюць вайну, — літар «V» і «Z» і георгіеўскай стужачкі. Так, за парушэнне гэтага закона ў Крымінальным кодэксе прадугледжаны штраф 9 тысяч леяў (500 даляраў) і ад 30 да 60 гадзін грамадскіх работ.

Чытайце таксама:

Малдова высылае супрацоўніка расійскага пасольства

У Малдове рыхтуюць рэферэндум па еўраінтэграцыі

Францыя падпісала абаронную дамову з Малдовай на фоне пагроз з боку Расіі 

Кіраўнік разведкі Малдовы заявіў пра планы Расіі перашкодзіць яе ўступленню ў ЕС

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1